Усе навіны

«Нёман» атрымаў ліцэнзію УЕФА

7 траўня, 17:59

«Нёман» па рашэнні камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ атрымаў ліцэнзію УЕФА на сезон 2024/2025 гадоў.

У мінулым сезоне каманда заняла другое месца ў вышэйшай лізе, што дае ёй права на ўдзел у кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Лёсаванне першага раунда ЛК адбудзецца 18 чэрвеня. Матчы запланаваны на 11 і 18 ліпеня.