Усе навіны

Кіраўнік «Нёмана» прапаноўваў зрабіць асобны дывізіён для дубляў у чэмпіянаце «мінспорту»

7 траўня, 20:29

Як стала вядома Tribuna.com, 6 траўня на выканкаме АБФФ старшыня «Нёмана» Іван Варсовіч прапанаваў стварыць асобны дывізіён для дублюючых складаў.

Аднак супраць асобнага дывізіёна для дубляў выказаўся так званы міністр спорту Сяргей Кавальчук, які прысутнічаў на выканкаме. Ён сказаў, што зараз «няма магчымасці рабіць яшчэ адзін турнір». Падтрымаць Ворсовіча ніхто не рашыўся.