Усе навіны

Хуммельс адкрыў лік супраць «ПСЖ» – гэта яго першы гол за «Барусію» Д у ЛЧ за 11 гадоў

7 траўня, 23:20

Цэнтральны абаронца «Барусіі» Дортмунд Матс Хумельс адкрыў лік у другім матчы 1/2 фіналу ЛЧ з «ПСЖ».

На 50-й хвіліне 35-гадовы немец адправіў мяч у вароты пасля навеса з кутняга ад Юліяна Бранта. Статыстыка цэнтрбека тут.

Для Хумельса гэта першы гол за дортмундцаў у Лізе чэмпіёнаў з сезона 2012/13, калі на стадыі 1/8 фіналу ён забіў данецкаму «Шахцёру».