Усе навіны

«Барусія» Дортмунд трэці раз згуляе ў фінале Лігі чэмпіёнаў

8 траўня, 00:10

«Барусія» Дортмунд перамагла «ПСЖ» (1:0, 1:0) у паўфінале Лігі чэмпіёнаў. Каманда выйшла ў фінал турніру.

«Барусія» трэці раз згуляе ў фінале ЛЧ. Да гэтага каманда аднойчы выйграла і аднойчы прайграла.

У 1997 годзе Дортмунд у фінале перамог «Ювентус» (3:1). У 2013-м каманда зноў дайшла да фіналу, дзе саступіла «Баварыі» (1:2).

Фінал адбудзецца ў Лондане на стадыёне «Уэмблі». Супернікам «Барусіі» стане пераможца пары «Рэал» – «Баварыя».

Фінал 2013 года, калі «Баварыя» абыграла «Барусію», таксама адбыўся на «Уэмблі».