Усе навіны

Мікіта Навумаў: «Узровень ЧБ знізіўся. Няма такога БАТЭ, як раней, легіянеры перасталі прыязджаць»

8 траўня, 09:20

Абаронца «Віцебску» Мікіта Навумаў падзяліўся аб узроўні чэмпіянату Беларусі.

– Вы вярнуліся ў Беларусь. Узровень упаў ці ўсе каманды асерадніліся?

– Скажу так: асерэдніліся. Цяпер кожны кожнага можа абыграць. Няма такога БАТЭ, як раней, легіянеры перасталі прыязджаць, скарацілі заробкі. Усе каманды ім плаціць не могуць, імкнуцца, каб беларусы, выхаванцы гулялі. Таму, лічу, што ўзровень знізіўся, – сказаў Навумаў.