Усе навіны

Экс-форвард «Нёмана» Джабэ: «У ЧБ палі лепей, чым у Казахстане»

8 траўня, 14:00

Былы нападаючы «Нёмана» Па Амар Джабэ параўнаў палі ў Д2 Казахстана і вышэйшай лізе. Зараз футбаліст выступае за «Сімбу» (Танзанія).

Форвард далучыўся да гарадзенцаў у жніўні 2022 года. Пакінуў каманду ў пачатку 2023 года. За гэты час Джабэ правёў за «Нёман» 2 матчы і дзейснымі дзеяннямі не вызначыўся.

– Ці пагодзішся з тым, што палі ў Казахстане горшыя, чым у Беларусі?

– Так, пагаджуся з гэтым меркаваннем. Я адчуў розніцу якасці палёў на сабе.

Я гуляў у першай лізе Казахстана. Разумею, што ў прэм'ер-лізе палі крыху лепшыя. Аднак, паўтаруся: для мяне гэты фактар ня быў галоўным. Таксама і з судзействам, бо бываюць розныя рэферы, незалежна ад лакацыі і краіны.

Не забывайце, што ўсе суддзі ў першую чаргу з'яўляюцца людзьмі, якія будуць дапускаць пэўныя памылкі, – сказаў Джабэ.