Усе навіны

КДК АБФФ аштрафаваў і дыскваліфікаваў на два матчы Марціновіча за «сур'ёзныя парушэнні супраць афіцыйных асоб»

8 траўня, 19:45

Кантрольна-дысцыплінарны камітэт АБФФ па артыкуле 70 «Сур'ёзныя парушэнні правілаў гульні супраць афіцыйных асоб матча» Дысцыплінараннага кодэкса аштрафаваў галоўнага трэнера «Белшыны» Міхаіла Марціновіча ў памеры пяці базавых велічынь, а таксама дыскваліфікаваў яго на два матчы.

Такое рашэнне звязана з выдаленнем спецыяліста на 40-й хвіліне матча з «Энергетыкам-БДУ» ў 4-м туры першай лігі.