Усе навіны

Абаронца «Іслачы» Ковель пра праход «Тарпеда-БелАЗ»: «Лічу, што мы сёння больш заслужылі перамогу»

9 траўня, 09:16

Абаронца «Іслачы» Максім Ковель падзяліўся эмоцыямі пасля матчу з «Тарпеда-БелАЗ» (1:1), у якім яго каманда аформіла выхад у фінал Кубка Беларусі.

– Максім, якія адчуванні цяпер?

– Усё выдатна, эмоцыі перапаўняюць!

– Разумееце, што не пусцілі «Тарпеда» ў хатні фінал?

– Не ведаю, як адказаць на гэтае пытанне:) перамагаць заўсёды прыемна!

– Паспелі ўсвядоміць, што «Іслач» у фінале Кубка краіны?

– Так, вядома. Мы рыхтаваліся да ўсіх абставін. Сёння мы больш заслужылі перамогу.

– Ці здзівіў сёння супернік?

– Нічым не здзівіў. Усё, што было сёння ў гульні, было чакана. Мы добра рыхтаваліся. Трэнерскі штаб нам усё дасканала разабраў і патлумачыў, як трэба дзейнічаць супраць «Тарпеда».

– У гэтыя хвіліны ў Гродне ідзе матч «Нёмана» і мінскага «Дынама». Ці ёсць перавагі па суперніку ў фінале?

– Асабліва без розніцы. Які супернік будзе – да такога і будзем рыхтавацца!

– Гэта значыць, за другой парай паўфіналу не сочыце?

– Не, асабліва не сачу, – сказаў Ковель.