Усе навіны

Абаронца «Іслачы» Радзівонаў: «Заахвочванне ў сувязі з выхадам у фінал Кубка? Канкрэтнай размовы не вялося на гэтую тэму»

9 траўня, 13:48

Абаронца «Іслачы» Кірыл Радзівонаў падзяліўся эмоцыямі пасля выхаду ў фінал Кубка Беларусі.

– Кірыл, з выхадам у фінал Кубка! Што па матчы можаце сказаць?

– Вельмі шмат барацьбы, прысутнічала напружанне. Самы галоўны матч наперадзе. Пакуль мы зрабілі толькі невялікі крок для заваёвы трафея.

– Вынік па справе?

– Лічу, што так. Футбольны бог усё бачыць. Мы заслужылі выхад у фінал штодзённай працай у трэніровачным працэсе.

– Як у распранальні адзначылі?

– Песня. Як і заўсёды пасля перамог. Эмоцыі пераважалі. Пры гэтым паўтаруся, што самы галоўны матч яшчэ наперадзе.

– Хто ў камандзе дыджэй?

– Я.

– Ад кіраўніцтва ў сувязі з выхадам у фінал будзе якое заахвочванне?

– Канкрэтнай размовы не вялося на гэтую тэму.

– Што наконт выхаднога?

– Няма. Заўтра аднаўленчая трэніроўка, будзем рыхтавацца да «Дынама».

– «Іслач» атрымала ліцэнзію на ўдзел у еўракубках. Ужо прыкідваеце магчымых супернікаў?

– Цяпер усе думкі аб наступнай гульні. Пакуль пра гэта не думаю, – сказаў Радзівонаў.