Усе навіны

Капітан «Іслачы» Калачоў пра гол супраць «Тарпеда-БелАЗ»: «Наогул не чакаў, што мяч прыляціць да мяне»

10 траўня, 16:20

Капітан «Іслачы» Ілля Калачоў пасля матчу ў адказ з «Тарпеда-БелАЗ» (1:1) распавёў пра свой гол у гэтай гульні.

– Ваша бачанне забітага гола?

– Выйшла досыць бязладна. Падача з вуглавога, пайшоў вынас, а на другім тэмпе мы жодзінцаў падлавілі. Я апынуўся зусім адзін і замкнуў.

– Самі чакалі, што апынецеся ў такой сітуацыі?

– Канкрэтна ў тым эпізодзе наогул не чакаў, што мяч прыляціць да мяне. Галоўнае, што не разгубіўся, – сказаў Калачоў.