Усе навіны

Хумельс прызнаны найлепшым гульцом тыдня ў Лізе чэмпіёнаў

10 траўня, 17:18

Абаронца дортмундскай «Барусіі» Матс Хумельс стаў найлепшым гульцом тыдня ў Лігі чэмпіёнаў.

У матчы ў адказ з «ПСЖ» (1:0) Хумельс забіў мяч у вароты парыжскага клуба, тым самым дапамог «Барусіі» выйсці ў фінал ЛЧ.

На ўзнагароду таксама прэтэндаваў вінгер «Рэала» Вінісіус Жуніяр, які ў гульні з «Баварыяй» (2:1) зрабіў галявую перадачу, нанёс 5 удараў па варотах, развіў хуткасць да 32,2 км/г.

1 чэрвеня «Рэал» і «Барусія» сустрэнецца ў фінале Лігі чэмпіёнаў.