Усе навіны

Маўрысіа Пачэціна: «Ужо працуем над планаваннем перадсезоннага тура»

10 траўня, 18:25

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна даў зразумець, што застанецца ў камандзе на наступны сезон.

– Вы ведаеце, калі сядзеце за стол перамоваў з Боэлі ў канцы сезона?

– Мы працуем са спартовым дырэктарам. Мы ўжо працуем над планаваннем міжсезоння і перадсезоннага тура. У нас было некалькі сустрэч, і мы працуем з адказнасцю, каб арганізаваць наступны сезон і, вядома, працаваць у будучыні.

– Ці можна чакаць, што вы будзеце тут у наступным сезоне?

– Слухайце, гэта ўсё роўна. Самае важнае – гэта працягваць працаваць. Калі мы ўсе задаволеныя, не толькі ўладальнікі ці спартовыя дырэктары задаволеныя намі, а ўся нашая арганізацыя, якая тут будуе клуб… Нас усіх ацэньваюць.

Калі мы шчаслівыя, гэта ідэальна. Але справа не толькі ў тым, ці шчаслівыя ўладальнікі ці спартовыя дырэктары. Вы таксама павінны спытаць, ці шчаслівыя мы (трэнерскі штаб – заўв.). Можа, мы не шчаслівыя. Бывае, што трэнерскі штаб прымае сітуацыю, а потым не шчаслівы, тады трэба разысціся. Не раз здаралася, калі трэнерскі штаб у канцы сезона вырашае не працягваць супрацоўніцтва.

Уладальнікі клуба заўтра могуць сказаць, каб я сышоў. Можа, і я магу сказаць, што хачу пайсці. Рашэнні прымаюць два бакі, калі ў «Чэлсі» нехта незадаволены.

Магчыма, мы не задаволены, таму што прыехалі сюды з працай, якую трэба прарабіць, а ў рэшце рэшт адбылося не тое, што мы чакалі. Можа, мы не шчаслівыя. Я не кажу, што я не шчаслівы, але, магчыма, нам трэба паглядзець на іншы бок, – сказаў Пачэціна.