Усе навіны

Ігар Слесарчук: «Такое адчуванне, што толькі «Смаргонь» парушала правілы»

10 траўня, 21:40

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Слесарчук пракаментаваў перамогу над «Віцебскам» (1:0).

– Хацеў бы павіншаваць усіх з мінулых Днём Перамогі. Ну і нашых заўзятараў і ўсіх, хто за нас перажывае таксама. Мы сёння паднеслі ім перамогу.

Калі ж казаць па матчы, то ў нас быў пэўны план на гульню. Улічваючы, што «Віцебск», што мы не адрозніваемся вялікай колькасцю майстравітых футбалістаў, гульня больш будуецца на адзінаборствах. Што паказвае і статыстыка мінулых тураў. І настройваў каманду на тое, што хто будзе шмат выйграваць адзінаборствы, той будзе паспяховым.

Былі напрацоўкі і ў пазіцыйнай атацы, але, на жаль з двух варыянтаў маглі выкарыстоўваць толькі адзін. Другі не спрацаваў. Будзем разбірацца, чаму. Цэласнай карціны па матчы няма так, як выдаленне... суддзя палічыў, што парушэнне цягнула на жоўтую. Ды і ў цэлым, атрымалі шмат картак. Нам было складана гуляць. Разумею, што мая каманда шмат праводзіць адзінаборстваў, але сёння, такое адчуванне, што толькі мы парушалі правілы.

Датрываць. Выйграць. Малайцы. Ваня Навічкоў, так бывае, супраць сваёй каманды выдаў нядрэнны матч. У «Віцебска» былі моманты... хвалюе не іх наяўнасць, а тое, што мы іх дапусцілі. Былі страты пры пераходах на сваёй палове поля.

– Досыць познія замены зрабілі. Не хацелі гульню ламаць?

– Замены дыктуе ход гульні. Ніхто не выпадаў. Плюс мы добра гатовыя фізічна. Я б не рабіў замены, але мне не вельмі спадабалася пастава, якую прыняў наш крайні абаронца, у адной з паўз. А потым, пасля выдалення, трэба было знайсці гульцоў, якія маглі б закрыць зону злева ў абароне. Дзякуй Альберту Капыцічу. Ён хоць і нападнік, але справіўся.

– Некалькі гульцоў у вас выпала перад матчам.

– Ліхцін выпаў даўно, Лукман і перад гульнёй з «Тарпеда-БелАЗ» адчуваў дыскамфорт. Гэтыя футбалісты прыйшлі да нас у апошні момант. Не працавалі з намі. Ледзь-ледзь цягліцавы апарат не гатовы да прароблівання такой працы. Яны выпалі. Плюс Шубовіч, так бывае, на трэніроўцы няўдала ўпаў, – сказаў Слесарчук.