Усе навіны

Пра пераход Мбапэ ў «Рэал», верагодна, абвесцяць пасля фіналу ЛЧ

10 траўня, 22:14

Журналіст Джанлука Ды Марцыа паведаміў, што форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ, хутчэй за ўсё, працягне кар'еру ў «Рэале».

Сёння, 10 мая, 25-гадовы француз абʼявіў, што пасля завяршэння сезона пакіне парыжскі клуб.

Нягледзячы на шматлікія чуткі, афіцыйнай інфармацыі аб пераходзе футбаліста ў мадрыдскую каманду яшчэ не было.

Верагодна, афіцыйная абʼява адбудзецца пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў, у якім «Рэал» 1 чэрвеня згуляе з дортмундскай «Барусіяй».