Усе навіны

Камітэт АБФФ дазволіў падаўжэнне заяўкі Сучкова, які знаходзіцца ў войску, за «Нафтан»

10 траўня, 22:54

10 траўня адбылося пасяджэнне Камітэта па статусе і пераходах футбалістаў АБФФ.

Па выніках пасяджэння Камітэт дазволіў падаўжэнне заяўкі футбаліста Антона Сучкова, які праходзіць вайсковую службу, за «Нафтан» для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі.

Таксама, Камітэт дазволіў заяўку Максіма Кавальчука і Уладзіслава Сугака, якія праходзяць вайсковую службу, за «Ніву» для ўдзелу ў першай лізе.