Усе навіны

Драгун, Шытаў і Булыга згулялі ў Кубку Беларусі за DMedia

12 траўня, 22:59
1

12 мая DMedia прошло «Урожайную» (7:3) в 1/64 финала Кубка Беларуси.

Нагадаем, DMedia – гэта праект, створаны па ўказанні беларускіх рэжымных структур для ўдзелу ў расійскай аматарскай медыялізе. Аднак паралельна з названым турнірам каманда заявілася і ў Кубак Беларусі.

У матчы з «Ураджайнай» упершыню за доўгі час у турніры пад эгідай АБФФ згулялі трое экс-футбалістаў зборнай Беларусі: 35-гадовы Станіслаў Драгун, 37-гадовы Ігар Шытаў і 44-гадовы Віталь Булыга. Нагадаем, Драгун летам 2023-га аб’явіў пра завяршэнне кар’еры, а затым правёў «пакаяную» прэс-канферэнцыю.

Шытаў, які працуе трэнерам у «Мінску», правёў гэтую гульню цалкам, Драгун выйшаў на поле на 63-й хвіліне, а Булыга вызначыўся хет-трыкам і быў заменены на 61-й хвіліне.

За DMedia згулялі і ў мінулым гульцы вышэйшай лігі: 37-гадовы Дзмiтрый Лебедзеў, 29-гадовы Уладзіслаў Ясюкевіч і 26-гадовы Арсеній Канцадайлаў. Усе трое выйшлі ў старце, Лебедзеў і Ясюкевіч забілі па мячы, Канцадайлава замянілі на 63-й хвіліне, Ясюкевіча – на 66-й. Нагадаем, паводле інфармацыі Tribuna.com, у 2021-м Ясюкевіч падпісаўся за рэжым.

Таксама за каманду выступілі сыны былога гульца зборнай Беларусі Аляксандра Лухвіча: Ілля Лухвіч правёў на полі першы тайм, Міхаіл Лухвіч – увесь матч.

Галоўным трэнерам DMedia у пратаколе быў указаны экс-гулец алiмпiйскай зборнай Беларусі Мікіта Букаткін.