Усе навіны

Гвардыёла пра «Ліверпуль»: «Няўдачнікі? Не. Яны неверагодныя»

14 траўня, 12:40

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла падзяліўся меркаваннем пра «Ліверпуль» у кантэксце барацьбы за чэмпіёнства ў АПЛ.

«Вы ведаеце, як «Ліверпуль» упусціў шанец змагацца (за тытул) да канца? Я бачыў гульню супраць «Крыстал Пэлас», «Юнайтэд». Яны ўпусцілі неверагодныя моманты!

Па гэтай прычыне яны не змагаюцца да канца. Няўдачнікі? Не. Яны неверагодныя», – заявіў Гвардыёла.

«Ліверпуль» займае 3-е месца ў турнірнай табліцы АПЛ.