Усе навіны

Віталь Лісаковіч: «Балтыка» ужо ў гісторыі, брат. Засталося выйграць Кубак Расіі, каб гэта прапісаць назаўжды»

14 траўня, 23:24

Беларускі форвард «Балтыкi» Віталь Лісаковіч пасля матчу 1/2 фіналу Кубка Расіі супраць "Спартака" (1:0) падзяліўся чаканнямі ад завяршэння чэмпіянату Расіі. Футбаліст аддаў галявую перадачу.

«Балтыка» ў РПЛ пасля 28 тура РПЛ займае 15-е месца з 16.

– Віталь, якія эмоцыі?

– Мы ў фінале. Заслужана. Уяўляеш, брат, мы ўжо ў гісторыі. А зараз трэба выйграць фінал, каб гэта даказаць і прапісаць назаўжды.

– А РПЛ?

– Шчыра, у нас яшчэ 3 фіналы. Будзем старацца. Шанцы вялікія. Трэба выйграць два матчы. Усё ў нашых сілах, брат, – сказаў Лісаковіч.