Усе навіны

Молаш пасля адмененага гола ў 1/2 фіналу Кубка Беларусі: «Так у СССР раней забівалі, калі не было тэлекамер»

15 траўня, 12:18
1

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў момант з адменай узяцця варот у матчы ў адказ 1/2 фіналу Кубка Беларусі з «Іслаччу» (1:1).

– Гэта не першы раз, калі над нашай камандай здзекуюцца. Проста здзекуюцца з хлопцаў. Няхай хто-небудзь прыйдзе і растлумачыць мне. Пакаранне будзе простае: 2-3 гульні нехта адсядзіць. Трэба VAR уводзіць ці не – не ведаю.

Мы можам усё, што заўгодна трэніраваць, а потым выходзіць чалавек і прымае такія рашэнні... Гэта як у СССР раней забівалі, здавалі, злівалі, калі не было тэлекамер. Не ўпэўнены, што быў фол – не свісці. У мяне няма слоў. Паважаю ўсе прафесіі, але паважайце і трэнераў, і хлопцаў, якія трэніруюцца, – сказаў Молаш.