Усе навіны

37-гадовы Вардзі блізкі да падаўжэння кантракту з «Лестэрам»

15 траўня, 15:30

Форвард «Лестэра» Джэймі Вардзі можа застацца ў камандзе на наступны сезон, паведамляе інсайдэр Нікола Скіра.

Па дадзеных крыніцы, 37-гадовы ангелец набліжаецца да падаўжэння кантракту са сваім клубам. Нагадаем, што бягучая дамова аб супрацоўніцтве разлічана да чэрвеня.

«Лестэр» выйграў у гэтым сезоне чэмпіёншып і вярнуўся ў АПЛ, дзе згуляе ў наступным розыгрышы.

Вардзі выступае за «Лестэр» з лета 2012 года. У гэтым сезоне ён забіў 20 галоў і аддаў 2 асістам у 37 матчах. Статыстыка тут.