Усе навіны

Хабі Алонса пра чэмпіёнства «Баера» без параз: «Гэтая каманда будзе залатымі літарамі ўпісаная ў гісторыю Бундэслігі»

19 траўня, 14:30

Галоўны трэнер «Баера» Хабі Алонса пракаментаваў перамогу каманды ў Бундэслізе ў гэтым сезоне без адзінай паразы.

«Мы запомнім гэтыя дні надоўга. Для кожнага гэтае чэмпіёнства асаблівае. Перамога поўнасцю заслужана, і ў выніку мы засталіся непераможанымі. Гэта была наша мэта пасля гульні з «Вердэрам», і я вельмі ганаруся камандай. Я вельмі рады, заўзятары могуць святкаваць.

Гэта важны дзень для клубу, для кожнага, хто знаходзіцца тут. Мы можам ганарыцца тым, чаго мы дабіліся, і тым, як мы гулялі. 90 ачкоў, ніводнай паразы – нам спатрэбіцца крыху больш часу, каб усвядоміць гэта.

Я хачу, каб гульцы атрымлівалі асалоду ад гэтага моманту, таму што яны гэтага заслугоўваюць. З першай гульні ў жніўні супраць «Лейпцыга» і па сённяшні дзень яны заўсёды былі добра гатовыя, сканцэнтраваныя і не правялі ніводнай гульні дрэнна.

Гэта адбылося ўпершыню ў Бундэслізе. Гэтая каманда будзе залатымі літарамі ўпісаная ў гісторыю Бундэслігі», – сказаў Алонса.