Усе навіны

«Брэст» упершыню ў гісторыі выйшаў у Лігу чэмпіёнаў

20 траўня, 09:10

У матчы 34-га тура чэмпіянату Францыі «Брэст» перамог «Тулузу» (3:0), а паралельна «Ліль» згуляў унічыю «Ніцай» (2:2).

Такім чынам, «Брэст» заняў трэцяе месца ў Лізе 1 па выніках сезона-2023/24.

Трэцяе месца дае права згуляць на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Для Брэста гэта будзе не толькі дэбют у ЛЧ, але і ў еўракубках у цэлым.

За перыяд з 2009 года па сённяшні дзень «Брэст» не займаў пазіцыю вышэй за 11-ю ў элітным дывізіёне.

Выніковая турнірная табліца Лігі 1 тут.