Усе навіны

Месі, Гарнача, Альварэс, Дзі Марыя і Лаўтара ў папярэднім складзе зборнай Аргенціны на Кубак Амерыкі

20 траўня, 19:00

Зборная Аргенціны назвала футбалістаў, выкліканых на збор перад стартам Кубка Амерыкі.

У заяўцы 29 футбалістаў. На турнір каманда зможа заявіць 26 гульцоў, гэта значыць 3 футбалісты з гэтага спісу не патрапяць у фінальную заяўку. Аргенціна правядзе таварыскія матчы з Эквадорам і Гватэмалай перад стартам турніру.

Брамнікі: Франка Армані («Рывер Плейт»), Хераніма Рульі («Аякс»), Эміліяна Марцінес («Астан Віла»).

Абаронцы: Гансала Манцьель («Нотынгем Форэст»), Наўэль Моліна («Атлетыка»), Леанарда Балердзі («Марсель»), Крысціян Рамэра («Тотэнхэм»), Херман Песеля («Бетыс»), Лукас Марцінес Куарта («Фіярэнціна»), Нікалас Атамендзі («Бенфіка»), Лісандра Марцінес («Манчэстэр Юнайтэд»), Маркас Акунья («Севілья»), Нікалас Тальяфіка («Ліён»), Валянцін Барко («Брайтан»).

Паўабаронцы: Гіда Радрыгес («Бетыс»), Леандра Парэдэс («Рома»), Алексіс Мак Алістэр («Ліверпуль»), Радрыга Дэ Поль («Атлетыка»), Эксекіэль Паласіяс («Баер»), Энца Фернандэс («Чэлсі»), Джавані Ло Чэльса («Тотэнхэм»).

Нападаючыя: Анхель Дзі Марыя («Бенфіка»), Валянцін Карбоні («Монца»), Ліянель Месі («Інтэр Маямі»), Анхель Карэа («Атлетыка»), Алехандра Гарнача («Манчэстэр Юнайтэд»), Нікалас Гансалес («Фіярэнціна»), Лаўтара Марцінес («Інтэр»), Хуліян Альварэс («Манчэстэр Сіці»).