Усе навіны

Легіянер «Шахцёра» Ахмедзі правёў 100 матчаў за клуб

20 траўня, 22:29

Матч 9-га тура ЧБ мінскага «Дынама» супраць «Шахцёра» (0:0) стаў 100 за клуб для албанскага легіянера Валона Ахмедзі.

Паўабаронца «Шахцёра» дэбютаваў у складзе ў фінальным матчы за суперкубак Беларусі супраць БАТЭ (0:0, 5:4 па пенальці) у 2021 годзе.

За гэты час Ахмедзі набраў 37 (11+26) рэзультатыўных балаў. Падрабязная статыстыка тут.