Tribuna/Футбол/Блогі/З «Юве» знялі 15 ачкоў у Серыі А з-за фінансавых махінацый. А яшчэ могуць пасадзіць адразу 15 чалавек, у тым ліку Недведа

З «Юве» знялі 15 ачкоў у Серыі А з-за фінансавых махінацый. А яшчэ могуць пасадзіць адразу 15 чалавек, у тым ліку Недведа

Пры чым тут Раналду, каранавірус і «Тотэнхэм»?

21 студзеня 2023, 19:51
З «Юве» знялі 15 ачкоў у Серыі А з-за фінансавых махінацый. А яшчэ могуць пасадзіць адразу 15 чалавек, у тым ліку Недведа

20 студзеня афіцыйна было абвешчана, што з «Ювентуса» знялі 15 ачкоў у Серыі А за фінансавыя махінацыі – быццам клубу гульнявых праблем не хапала. Цяпер турынцы займаюць 10-е месца ў турнірнай табліцы з 22 набранымі пунктамі. «Юве» падасць апеляцыю. Пры гэтым пракурор Федэрацыi футбола Iталii прасiў у федэрацыйнага суда (так, у Iталii ўсё гэта ёсць) зняць з «Ювентуса» толькi 9 ачкоў.

Прысуд таксама ўключыў персанальныя санкцыi: былы спортдырэктар Фабіа Парацічы атрымаў адхіленне на 2,5 года, экс-прэзідэнт Андрэа Аньелі і экс-гендырэктар Маўрыцыа Арывабенэ – на 2 гады, цяперашні спортдырэктар Федэрыка Чэрубіні – на год і 4 месяцы, былы віцэ-прэзідэнт Павел Недвед – на 8 месяцаў. А за што іх наогул так? Мы паспрабавалі разабрацца.

Сутнасць справы

Пракуратура Турына знайшла неадпаведнасці ў фінансавых справаздачах «Юве». У першую чаргу, гаворка ідзе пра эпізод вясной 2020-га, калі па і так неўраўнаважанаму фiнансава праз падпісанне Раналду клубу ўдарыў каранавірус. Тады клуб абвясціў, што для дапамогі клубу 23 гульцы пагадзіліся адмовіцца ад заробку за 4 месяцы. Аднак пракуроры сцвярджаюць, што напраўду толькі за адзін – недаплачанае афіцыйна за іншае футбалістам далі фактычна ў «канверце».

Таксама гаварылася пра «таемныя плацяжы» Раналду, якія таксама былі праведзеныя па-за фінансавымі справаздачамі. Акрамя таго, у межах справы яшчэ вывучаюць, цi не было выпадкова падробленых дакументаў пра фейкавыя плацяжы клубу для памяншэння доўгу. Тым больш што, па дадзеных La Repubblica, у «Юве» знайшлі мінімум 34 млн незадэклараваных даўгоў.

У любым выпадку, калі абвінавачванні пацвердзяцца, гэта будзе вельмі нядобра для клуба – за таго, што яго акцыі гандлююцца на біржы ў Мілане, патрабаванні да фінансавай «чысціні» з боку праваахоўнікаў значна вышэйшыя.

Рэакцыя клуба

Андрэа Аньелі, Павел Недвед, Маўрыцыа Арывабенэ

«Юве» намагаўся пераканаць, што ўсё адбывалася ў рамках закона. «На аснове грунтоўнага набору меркаванняў вядучых юрыдычных і бухгалтарскіх прафесіяналаў праўленне «Ювентуса» прыйшло да аднадушнай высновы, якую падзяляюць усе дзевяць членаў праўлення, якія былі на пасадзе 28 лістапада 2022 года, што: • падыход да бухгалтарскага ўліку, прыняты ў аспрэчваемай фінансавай справаздачнасці, адпавядае прынцыпам бухгалтарскага ўліку;

• абвінавачванні пракуратуры не здаюцца абгрунтаванымі і, акрамя таго, не адпавядаюць, як наконт здагадак, так і па высновах, з заўвагамі, якія ўтрымліваюцца ў рэзалюцыі Consob (дзяржустанова, якая рэгулюе фондавы рынак у Італіі – Tribuna.com) ад 19 кастрычніка 2022 года, дзе няма якіх-небудзь згадак наконт ілжывай бухгалтэрыі; • выпраўленне фінансавай справаздачнасці (г. зн. пераразлік), абмежавана так званымі «манёўрамі заработнай платы» за 2020 і 2021 гады і мае ўліковыя наступствы, якія лічацца незалежнымi экспертамi неістотнымі. «Ювентус» застаецца перакананым, што ён заўсёды дзейнічаў па правілах, і мае намер абараняць свае карпаратыўныя, эканамічныя і спартыўныя інтарэсы на ўсіх пляцоўках», – гаварылася ў заяве клуба. Гэта значыць: мы нічога не мянялі, і наогул рэгулятары на біржы і ў спорце сказалі, што ўсё добра, таму ідзіце вы лесам са сваімі абвінавачваннямі. Але пры гэтым поўны склад савета дырэктароў чамусьцi пайшоў у адстаўку.

Пакаранне

Для кіраўнікоў

Пракуратура падазрае 15 (па іншых паведамленнях 11) датычных да падзей асоб. Сярод іх – вышэйзгаданыя Аньелі, Недвед і Арывабенэ. У выпадку даказанасці абвінавачванняў iх можа чакаць арышт. Тут узнікае праблема для «Тотэнхэма»: Фабіа Парацічы, які працуе там спартовым дырэктарам і ўжо палепшыў сітуацыю ў клубе, быў хутчэй за ўсё таксама датычны да гэтых схем – і таксама можа апынуцца за кратамі.

Для клуба

Пакуль галоўнае пакаранне – мінус 15 ачкоў. Магчымы i вялікі штраф. Але гэта яшчэ мяккi сцэнарый – калі аказалася б, што без падробкі справаздачнасці клуб не здолеў бы атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Серыі А, то яго маглі панізіць у класе.

Таксама могуць узнікнуць пытанні ў УЕФА, якая ўжо пачала расследаванне – тым больш арганізацыі толькі дай дабрацца да клуба, які да гэтага часу прасоўвае Суперлігу. Зрэшты, следчая палата фінансавага кантролю за клубамі УЕФА толькі ў жніўні заключыла мiравое пагадненне з «Ювентусам» па справах наконт нязначных парушэнняў ФФП. Калі апынецца, што ўсё грунтавалася на ілжывых даных, то да «Юве» паўстануць сур'ёзныя пытанні.

Што далей

Новым прэзідэнтам турынскага клуба стаў Джанлука Ферэра. Яго ў прэс-рэлізе апісалі як чалавека, які «мае значны вопыт і неабходную тэхнічную кампетэнцыю, а таксама шчыры запал да «б'янканеры», што робіць яго чалавекам, найбольш кваліфікаваным для выканання гэтай ролі». Але на самой справе гэта проста пераход актыву да астатняй часткі сям'і Аньелі – Ферэра вельмі блізкі да Алегрэ Аньелі, мамы Андрэа.

Джанлука Ферэра

Гендырэктарам клуба стаў Маўрыцыа Сканавіна – чалавек, якi мае значны ўплыў у кампанii Exor, якая датычная да сям'i Аньелi. Членамі праўлення таксама сталі Фіярана Віторыя Негры, Дыега Пістонэ і Лаўра Кап'ела. Ім зараз выводзіць клуб з цяжкасцяў – што на полi, што ў эксэлеўскіх таблічках.

Фота: Fabio Ferrari, www.imago-images.de/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты