Tribuna/Футбол/Блогі/«Хто не скача, той ювентыйская свіння». Чант фанатаў «Мілана» стаў вірусным у TikTok – пад арыгінал песні, магчыма, пазнаёміліся вашыя бацькі

«Хто не скача, той ювентыйская свіння». Чант фанатаў «Мілана» стаў вірусным у TikTok – пад арыгінал песні, магчыма, пазнаёміліся вашыя бацькі

Італьянскі еўрапоп зноў у модзе.

12 красавіка 2023, 15:50
«Хто не скача, той ювентыйская свіння». Чант фанатаў «Мілана» стаў вірусным у TikTok – пад арыгінал песні, магчыма, пазнаёміліся вашыя бацькі

На пачатку 1980-х «Мілан» перажываў адзін з найгоршых перыядаў у сваёй гісторыі – каманда двойчы апыналася ў Серыі Б. А вось iтальянская музыка тады перажывала свае залатыя часы: Адрыяна Чэлентана, Тота Кутунья, Пупа, Аль Бана, гурт Ricchi e Poveri («Багатыя і бедныя»)… Музычны фестываль у Сан-Рэма быў падзеяй для ўсёй Еўропы, а іх меладычныя хіты былі дазволенай заходняй музыкай у СССР – кружэлкі зусім свабодна выдаваліся немалымі тыражамі.

Аднымі з галоўных хітмэйкераў былі Ricchi e Poveri. Напэўна, самая вядомая iх песня на пастсавецкай прасторы – Mamma Maria. Яшчэ адна вельмi папулярны хiт «дыскатэк васьмiдзясятых» – iх Sarà perché ti amo. У 1981 годзе ён заняў першае месца ў чартах Італіі і Францыі. Тады ж «Мілан» з маладымі Тассотці і Барэзі заняў першае месца ў Серыі Б.

Проста злавіце вайб італьянскага тэлебачання і танцавальнай музыкі пачатку 1980-х.

Песня стала часткай фанацкага фальклору і традыцыйна выконваецца перад абвяшчэннем складу «Мілана»

За наступныя 40 гадоў «Мілан» паспеў некалькі разоў стаць найлепшай камандай Еўропы, дабрацца да вяршынь і зноў апусціцца, праўда, хаця б не ў Серыю Б. А гурт Ricci e Poveri дагэтуль едзе на багажы хітоў маладосці Стэфана Піёлі.

На матчах «расанеры» за настрой на стадыёне, акрамя тыфозі, адказваюць два чалавекі: дыктар Джэрмана Ланцоні і дыджэй Сіма. У дуэта ёсць свая традыцыя: спачатку Джэрмана без асаблівых эмоцый абʼяўляе склад суперніка, а перад абʼяўленнем прозвішчаў гульцоў «Мілана» Сіма ўключае Sarà perché ti amo. Атмасфера на стадыёне становіцца сапраўды неверагоднай. «5, 4, 3, 2, 1! Давай, Сіма!» – не можа не скакаць нават сам дыктар (адзнака 5:58).

Песня сапраўды даўно патрапіла ў мясцовы фальклор, а фанаты на стадыёне «Сан-Сіра» выконваюць сваю версію. Невядома дакладна, калі менавіта гэты чант зʼявіўся ў балельшчыкаў. Некаторыя сцвярджаюць, што яны таксама родам з 1980-х. Фанаты перарабiлi адно слова ў першым радку, другi i трэцi пакiнулi без змен, а вось чацвёрты зрабiлi свой:

Che confusione sarà perché tifiamo («Якi будзе бедлам праз то, як мы заўзеем!»)

è un'emozione che cresce piano piano («гэта эмоцыя ад цiхай усё гучней»)

stringimi forte e stammi piu vicino («трымай мацней i будзь бліжэй да мяне»)

e chi non salta è un porco juventino («хто не скача, той ювентыйская свіння»)

Вось так гэта выглядае перад матчам з «Ювентусам»:

Фанацкае выкананне завірусілася ў TikTok, а ў «Інтэра» ёсць свая версія

У канцы мінулага і пачатку гэтага года фанацкая версія песні стала папулярнай у цік-току. Вось, напрыклад, яе з балельшчыкамі спрабуе выканаць Аліўе Жыру.

У Тэо Эрнандэса і Браіма Дыяса атрымліваецца лепш.

А гэта ўжо звычайныя заўзятары.

У фанатаў «Інтэра» таксама ёсць чант на гэты матыў. Ён вельмі падобны на тое, што выконваюць заўзятары «расанеры», але ў іх ён прысвечаны былому форварду Адрыяна. У песні тыфозы параўноўваюць удары бразільца з кіданнем ручных гранат.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты