Tribuna/Футбол/Блогі/Не забіў з метра, злосна глядзеў на трэнераў і арбітра, быў у роспачы. Раналду чароўным чынам вылецеў з Кубка Саудаўскай Аравіі

Не забіў з метра, злосна глядзеў на трэнераў і арбітра, быў у роспачы. Раналду чароўным чынам вылецеў з Кубка Саудаўскай Аравіі

Чорная паласа партугальца працягваецца.

Аўтар — Бона Сфорца
25 красавіка 2023, 12:35
Не забіў з метра, злосна глядзеў на трэнераў і арбітра, быў у роспачы. Раналду чароўным чынам вылецеў з Кубка Саудаўскай Аравіі

«Аль-Наср», за які выступае Крышціяну Раналду, з мінімальным лікам прайграў «Аль-Вахдзе» у паўфінале Кубка Саудаўскай Аравіі і выбыў з турніру.

Нягледзячы на мінімум галоў, матч атрымаўся больш чым насычаным яркімі эпізодамі, асабліва ў партугальца.

У Крыша было два забойных моманты. У пачатку сустрэчы нападаючы мог вывесці сваю каманду наперад, але з метра патрапіў у галкіпера суперніка:

А ўжо ў напрыканцы мог зраўняць лік: папярэчына прыняла на сябе ўдар з некалькіх метраў:

Відавочна, што такое становішча спраў не задавальняла Раналду. У перапынку ён абрынуўся на свой трэнерскі штаб:

А цягам гульні дасталося і галоўнаму арбітру:

Партугалец не мае выніковых дзеянняў ужо трэці матч запар. Ні ў адным з іх «Аль-Наср» не перамог – дзве паразы і нічыя.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты