Tribuna/Футбол/Блогі/У «Чэлсі» разабралі нумары на новы сезон. Але праклятую «дзявятку» ніхто не ўзяў – і правільна

У «Чэлсі» разабралі нумары на новы сезон. Але праклятую «дзявятку» ніхто не ўзяў – і правільна

Амаль містычная гісторыя няўдач.

11 жніўня, 03:28
У «Чэлсі» разабралі нумары на новы сезон. Але праклятую «дзявятку» ніхто не ўзяў – і правільна

Ніводны з гульцоў «Чэлсі» так і не адважыўся ўзяць дзявятку на наступны сезон. У папярэднім пад ім гуляў Абамеянг, а ўвогуле гэты нумар лічыцца праклятым для сініх.

Яшчэ год таму напярэдадні матчу з «Эвертанам» у першым туры АПЛ Томаса Тухеля, які тады яшчэ ўзначальваў лонданцаў, спыталі, хто возьме гэтую футболку (Абамеянга тады яшчэ не падпісалі). Адказ не прымусіў сябе чакаць:

«Яна праклятая! Людзі кажуць мне, што яна праклятая! Гэта не той выпадак, калі мы пакідаем яе вольнай па тактычных меркаваннях ці ў чаканні пачаткоўцаў, якія прыйдуць і захочуць яе ўзяць.

На дзявяты нумар быў вельмі нізкі попыт. Гульцы часам хочуць змяніць свой нумар, але, на здзіўленне, ніхто не хоча дакранацца гэтага.

Кожны, хто ў клубе даўжэй за мяне, кажа: «Ведаеш, у таго была дзявятка, і ён не забіваў, і ў таго была дзявятка, і ён не забіваў». Цяпер у нас момант, калі ніхто не хоча закранаць дзявятку».

Падобнае ўжо сустракалася ў гісторыі клуба: з 2009-га па 2011-ы, а таксама ў 2016-2017 гадах нумар заставаўся вакантным.

Падобна, 9 нумар сапраўды пракляты. Прыклады з 21 стагоддзя гэта толькі даказваюць (а выключэнні – пацвярджаюць). Мала ў каго атрымоўвалася дэманстраваць добрую выніковасць і стаць сапраўды важным гульцом лонданцаў з дзявяткай на спіне.

Заўвага. У статыстыку пасля «Чэлсі» ўключаны таксама арэнды з лонданскага клуба ў іншыя.

Крыс Сатан, 1999-2000

Да «Чэлсі»: 288 матчаў, 102 галы

У «Чэлсі»: 39 матчаў, 3 галы

Пасля «Чэлсі»: 219 матчаў, 88 галоў

Джымі Флойд Хаселбайнк, 2000-2004

Да «Чэлсі»: 252 матчы, 116 галоў

У «Чэлсі»: 177 матчаў, 87 галоў

Пасля «Чэлсі»: 162 матчы, 46 галоў

Мацея Кежман, 2004-2005

Да «Чэлсі»: 294 матчы, 192 галы

У «Чэлсі»: 41 матч, 7 галоў

Пасля «Чэлсі»: 194 матчы, 59 галоў

Эрнан Крэспа, 2005-2006

Да «Чэлсі»: 338 матчаў, 180 галоў

У «Чэлсі»: 73 матчы, 25 галоў

Пасля «Чэлсі»: 197 матчаў, 67 галоў

Халід Буларуз, 2006-2007 (удакладненне: абаронца)

Да «Чэлсі»: 132 матчы, 7 галоў

У «Чэлсі»: 20 матчаў, 0 галоў

Пасля «Чэлсі»: 126 матчаў, 2 галы

Стывен Сідуэл, 2007-2008 (удакладненне: паўабаронца)

Да «Чэлсі»: 234 матчы, 39 галоў

У «Чэлсі»: 25 матчаў, 1 гол

Пасля «Чэлсі»: 253 матчы, 23 галы

Франка ды Санта, 2008-2009

Да «Чэлсі»: 71 матч, 16 галоў

У «Чэлсі»: 16 матчаў, 0 галоў

Пасля «Чэлсі»: 311 матчаў, 57 галоў

Фернанда Торэс, 2011-2015

Да «Чэлсі»: 386 матчаў, 172 галы

У «Чэлсі»: 172 матчы, 45 галоў

Пасля «Чэлсі»: 210 матчаў, 46 галоў

Радамель Фалькао, 2015-2016

Да «Чэлсі»: 466 матчаў, 275 галоў

У «Чэлсі»: 12 матчаў, 1 гол

Пасля «Чэлсі»: 68 матчаў, 26 галоў

Альвара Марата, 2017-2018

Да «Чэлсі»: 271 матч, 103 галы

У «Чэлсі»: 72 матчы, 24 галы

Пасля «Чэлсі»: 153 матчы, 54 галы

Гансала Ігуаін, 2019

Да «Чэлсі»: 578 матчаў, 290 галоў

У «Чэлсі»: 18 матчаў, 5 галоў

Пасля «Чэлсі»: 102 матчы, 33 галы

Тэмі Абрахам, 2019-2021

У «Чэлсі»: 82 матчы, 30 галоў

Пасля «Чэлсі»: 180 матчаў, 87 галоў

Рамэлу Лукаку, 2021-2022

Да «Чэлсі» (уключна з перыядам у клубе не пад 9-м нумарам): 508 матчаў, 251 гол

У «Чэлсі» (пад 9-м нумарам): 44 матчы, 15 галоў

Пасля «Чэлсі»: толькі сышоў з клуба

Пʼер-Эмерык Абамеянг, 2022-2023

Да «Чэлсі»: 609 матчаў, 312 гол

У «Чэлсі»: 21 матч, 3 галы

Фота: gettyinages.com/Ben Radford/Allsport, JIM WATSON/AFP, Alex Livesey, ODD ANDERSEN/AFP, Adam Davy - PA Images, Rebecca Naden - PA Images, Sean Dempsey - PA Images; globallookpress.com/Wang Lili/ZUMAPRESS.com, Andy Rowland, imago sportfotodienst, Craig Mercer/imago sportfotodienst, Romena Fogliati/www.imago-images.de, Justin Parry/Keystone Press Agency, Adam Davy/www.imago-images.de, Andy Rowland/www.imago-images.de

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты