Tribuna/Футбол/Блогі/Фаны «Аталанты» па дарозе на матч Лігі Еўропы заехалі ў госці да легенды клуба. Шыкоўны сюрпрыз для Ёсіпа Ілічыча

Фаны «Аталанты» па дарозе на матч Лігі Еўропы заехалі ў госці да легенды клуба. Шыкоўны сюрпрыз для Ёсіпа Ілічыча

Не забываюць сваіх герояў.

Аўтар — KentYara98
30 кастрычніка, 21:01
Фаны «Аталанты» па дарозе на матч Лігі Еўропы заехалі ў госці да легенды клуба. Шыкоўны сюрпрыз для Ёсіпа Ілічыча

Фанаты «Аталанты» наведалі выязны матч Лігі Еўропы супраць аўстрыйскага «Штурму». На шляху да Грацу яны зрабілі крук і заехалі ў Марыбар да Ёсіпа Ілічыча. Больш за 100 чалавек прыехалі падтрымаць славенца.

Заўзятары расцягнулі банер «Твае чароўныя дотыкі прымушалі нас здрыгвацца.. Дзякуй табе, Ёсіп». Сустрэча атрымалася вельмі цёплай.

Славенец выступаў за «Аталанту» з 2017-га па 2022-й і быў адным з лідараў сенсацыйнай каманды Гасперыні. У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў-2019/20 ён адзначыўся покерам у браму «Валенсіі». Ёсіп стаў першым у гісторыі футбалістам, які забіў больш за 3 мячы ў гасцявым матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, і самым узроставым аўтарам покера ў гісторыі турніру.

На жаль, псіхалагічныя праблемы перашкодзілі Ёсіпу доўга падтрымліваць элітны узровень.

Цяпер Ілічыч выступае на радзіме за мясцовы «Марыбар», але і там справы ідуць не вельмі роўна. Так, у верасні гэтага года пасля паразы ад люблянскай «Алімпіі» Ілічыч быў часова адхілены ад трэніровак з першай камандай. Гулец заставаўся па-за заявай цягам трох матчаў, а потым вярнуўся на поле і нават адзначыўся асістам у матчы супраць люблянскай «Бравы».

Ілічыч далучыўся да фанатаў і паехаў з імі ў Аўстрыю. Матч скончыўся нічыёй 2:2 – «Аталанта» засталася лідарам групы D з выдатнымі шанцамі на плэй-оф.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты