Tribuna/Футбол/Блогі/«Вітэс» выканаў апошняе жаданне заўзятара, якi хацеў паглядзець футбол разам з унучкай на развiтанне

«Вітэс» выканаў апошняе жаданне заўзятара, якi хацеў паглядзець футбол разам з унучкай на развiтанне

Кранальна.

Аўтар — KentYara98
11 лістапада, 16:37
2
«Вітэс» выканаў апошняе жаданне заўзятара, якi хацеў паглядзець футбол разам з унучкай на развiтанне

У «Вiтэса» дрэнны старт чэмпiянату Нідэрландаў – 8 балаў за 11 матчаў, апошняе месца ў таблiцы. Але любоў сапраўднага заўзятара да клуба гэта парушыць не здольна. Пра аднаго такога чалавека «Вiтэсу» расказалi прадстаўнікі Veluwse Wens Ambulance – арганізацыі, якая дапамагае людзям з цяжкай формай захворвання выконваць іх апошнiя жаданнi. Пажылы спадар Ніенхейс, якi шмат гадоў меў абанемент, вельмі хацеў на развiтанне яшчэ раз паглядзець матч сваёй любiмай каманды – у атачэнні сваёй сям'і і асабліва 10-гадовай унучкі Гусье.

У адгукнулiся на просьбу. У прызначаны дзень за сям'ёй Ніенхейса прыехаў клубны аўтамабіль, які прывёз іх на арэну. Маленькая Гусье выйшла на поле з камандай, а яе дзядулю размясцiлi проста за рэкламнымi шчытамi. Ну а ў перапынку ўсіх чакаў сюрпрыз: са старым прыйшлі пагутарыць гулец каманды Томас Бейцінк і клубная легенда Эдвард Стурынг. Яны ўручылi спадару Ніенхейсу футболку з подпicамi ўсiх футбалiстаў «Вiтэса», i ён не змог стрымаць слёз.

Сустрэча супраць «Зволе» скончылася для «Вітэса» нічыёй 1:1. А спадара Ніенхейса прызналi «фанатам матча».

Пасля матча Veluwse Wens Ambulance апублiкавала лiст ад сям'i, у якiм пicалi, што «гэта было нашмат больш, чым можна было сабе ўявіць», i дзякавалi за «цудоўны вечар ад імя ўсiх, але асабліва ад нашага мужа, таты і дзядулі».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты