Tribuna/Футбол/Блогі/Вось дык недарэчны аўтагол у «Нафтана» – адзін з 12 мячоў у варотах клуба за два матчы

Вось дык недарэчны аўтагол у «Нафтана» – адзін з 12 мячоў у варотах клуба за два матчы

Новапалачанам зрабілі балюча.

Аўтар — bytribuna com
10 лютага, 15:32
Вось дык недарэчны аўтагол у «Нафтана» – адзін з 12 мячоў у варотах клуба за два матчы

Чарговы турнір беларускага футбольнага міжсезоння праходзіць у Брэсце. І там пакутуе «Нафтан» – за два матчы каманда прапусціла ажно 12 мячоў.

9 лютага гаспадары з «Дынама» разнеслі гасцей 8:0. Да 23-й хвіліны лік быў 3:0, а на 36-й брастчане падавалі кутні, у паўзе перад якім у «Нафтана» на замену выйшаў Ягор Крэс. Ён паспеў прыбегчы ў штрафную і паглядзець, як нехта з дынамаўцаў прабівае ў перакладзіну.

Далей – камедыя: ад перакладзіны мяч патрапіў у Крэса і пакаціўся ў вароты, на лініі сітуацыю паспрабаваў выратаваць аднаклубнік, але зноў пацэлiў мячом у Крэса. Лiк стаў 4:0 (адзнака 2:08).

10 лютага «Нёман» выйграў у «Нафтана» 4:0. У сацсетках навапалачан вырашылі, што гэта не так ужо і буйна ў параўнанні.

У «Нафтана» будзе і трэці матч на турніры – з «Макслайнам» з Д2.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты