Tribuna/Футбол/Блогі/Юбілейны гол Шкурына ў Польшчы: дапамог забраць ачкі ў лідараў і пайшоў да заўзятараў з беларускім сцягам

Юбілейны гол Шкурына ў Польшчы: дапамог забраць ачкі ў лідараў і пайшоў да заўзятараў з беларускім сцягам

Сярод іх былі вольныя спартсмены.

Аўтар — bytribuna com
17 лютага, 00:34
Юбілейны гол Шкурына ў Польшчы: дапамог забраць ачкі ў лідараў і пайшоў да заўзятараў з беларускім сцягам

Ілля Шкурын працягвае забіваць у чэмпіянаце Польшчы. 16 лютага ў матчы 21-га тура яго «Сталь» праводзіла матч у гасцях у «Шлёнска» з другога месца табліцы (па ачках дзеліць першае з «Ягелоніяй»).

Па статыстыцы гаспадары перайгралі апанентаў: 15 удараў, 5 з іх у створ, 1,29 чаканага гола. Аднак уроцлаўская каманда з пакуль найлепшым бамбардзірам сезона іспанцам Эрыкам Экспазіта ў атацы не забіла – добра меўся кіпер Мельца Матэвуш Кахальскі. «Сталь» жа найграла толькі на 0,27 чаканага гола, нанесла тры ўдары, у створ пайшоў толькі адзін. Але гэтага аказалася дастаткова для перамогі.

Прынёс яе Шкурын на 45-й хвіліне пасля нечаканага для супернікаў розыгрышу штрафнога – Крысціян Гецiнгер замест навеса моцна аддаў нізам на беларуса, а той прыбраў аднаго саперніка і магутна прабіў. На лініі варот на шляху мяча стаяў яшчэ адзін гулец «Шлёнска», але перашкодзіць галу не змог.

Цяпер на рахунку Шкурына 10 галоў у сёлетнім чэмпіянаце Польшчы (а ёсць яшчэ і пяць асістаў). Беларус выйшаў на чыстае другое месца ў гонцы бамбардзіраў – наперадзе толькі Экспазіта з 14 мячамі.

Пасля матчу Шкурын і Кахальскі радаваліся разам.

А потым Шкурын падышоў да заўзятараў з беларускім сцягам. Сярод іх на трыбуны ва Уроцлаве прыйшлi свабодныя беларускія спартсмены, самбіст Сцяпан Папоў (на фота ніжэй побач са Шкурыным) і гімнаст Сямён Букін.

Матч з Паповым і Букіным глядзеў і экс-суддзя ЧБ Сяргей Чыстоў, які таксама зрабіў фота са Шкурыным.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты