Tribuna/Футбол/Блогі/БАТЭ страціў ачкі ў матчы, дзе не гучаў дзяржгімн – АБФФ вельмi нягегла паспрабавала гэта скрыць

БАТЭ страціў ачкі ў матчы, дзе не гучаў дзяржгімн – АБФФ вельмi нягегла паспрабавала гэта скрыць

Гледачы за кратамі яго дакладна не чулі.

Аўтар — bytribuna com
30 сакавіка, 16:00
БАТЭ страціў ачкі ў матчы, дзе не гучаў дзяржгімн – АБФФ вельмi нягегла паспрабавала гэта скрыць

30 сакавіка ў матчы другога тура «Нафтан» прымаў БАТЭ на запасным полі стадыёна «Атлант». І на ім праграма сустрэчы адразу пайшла не па плане – не змаглі запусціць рэжымны гімн, абавязковы перадматчавы атрыбут. Гульцы і суддзі прачакалі больш за хвіліну, але ўсё ж пайшлі на поціск рук без кампазіцыі.

Цяпер «Нафтану» пагражае штраф ад 400 да 4000 рублёў (122-1220 долараў) за невыкананне патрабаванняў да арганізацыі матчаў. Зрэшты, сітуацыя хоць і рэдкая, але не ўнікальная ў белфутболе.

Але ж АБФФ вельмi нягегла паспрабавала скрыць тое, што рэжымны гiмн не прагучаў. У аглядзе матча на карцiнку з пастраення гульцоў проста налажылi выкананне кампазiцыi з пятнiчнага матча «Дняпро» – «Арсенал» (ВIДЭА АРЫГIНАЛА).

Гульня ў Наваполацку прайшла ў антуражы лесу – ён пачынаўся проста за адным з бакоў поля. І некаторыя гледачы выбралі размясціцца менавіта там – а матч глядзелі праз краты агароджы стадыёна.

Зрэшты, былі і больш нечаканыя месцы для тых, хто глядзеў матч.

Аднак галоў яны не ўбачылі. А гульню можна было нават назваць практычна роўнай - увогуле, падобна, БАТЭ ў сезоне будзе рэальна цяжка, калі складанасці ўзнікаюць ужо на «Нафтане» і «Мінску» з першага тура.

Не забіў былой камандзе і расійскі форвард БАТЭ Андрэй Панюкоў. Хоць меў для гэтага выдатны момант – выратаваў кіпер «Нафтана» Аляксей Харытановіч (адзнака 4:24).

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты