Адзін з гульцоў не апладзіраваў Клоппу і дзіўна паводзіў сябе падчас развітальнай прамовы трэнера – у Англіі яго ўжо разнеслі за непавагу
Хаця на вечарынцы ён танцаваў з ім.
Учора Юрген Клоп правёў свой апошні матч на чале Ліверпуля. Заўзятары, персанал і гульцы цёпла развітваліся з трэнерам.
Але паводзіны аднаго з футбалістаў «мерсісайдцаў» у асаблівы для коуча дзень выклікалі масу незадаволенасці ў фанаў.
Дарвін Нуньес спачатку не апладзіраваў, калі Клоп праходзіў «калідор павагі»:
Хаця для іншых трэнераў знайшоў сілы для падзякі:
Пасля дзіўна паводзіў сябе падчас развітальнай прамовы Юргена:
Але на развітальнай вечарынцы танцаваў з ім у адным коле:
У сацыяльных сетках фанаты «Ліверпуля» абурыліся такімі паводзінамі:
«Такі няўдзячны. Дарвін быў бы адпраўлены праз год, калі б не Клоп. Выяві крыху павагі ці прыбірайся прэч»
«Дарвін Нуньес быў горшым гульцом эпохі Клопа… Я працягваю лічыць, што менавіта з-за яго Клоп сышоў. Ён моцна памыліўся»
«Гэта вельмі прыкра. Абыходлівасць і павага не каштуюць нічога, і гэта вернецца да яго, незалежна ад прычын»
А як вы пракаментуеце яго паводзіны?