Усе навіны

Экс-гімнаст Букін: «Мне расказалі, што ў Ганчарова ў цырку Cirque du Soleil не ўсё атрымліваецца. Ёсць праблемы з выкананнем у нейкім нумары»

24 траўня 2023, 11:28

Экс-гімнаст зборнай Беларусі Сямён Букін у інтэрв'ю Tribuna.com распавёў, як спраўляецца падпісант прарэжымнага ліста і алімпійскій чэмпіён па прыжках на батуце Уладзіслаў Ганчароў у Cirque du Soleil. Нагадаем, што 27-гадовы спартсмен перабраўся ў ЗША, дзе ўвайшоў у склад трупы шоу «Майкл Джэксан».

– Мяркуючы па апошніх навінах, алімпійскі чэмпіён у скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў ужо месяц працуе з цыркам. Калі ў СМІ з'явілася гэтая інфармацыя, табе шмат паступала паведамленняў з пытаннямі і ўдакладненнямі?

– Вельмі шмат! Я жыву цяпер у ЗША, у нас з Еўропай істотная розніца ў часе. Прачнуўся, памыўся, уключыў тэлефон – і бачу кучу паведамленняў, адзнак у каментарах у сацсетках, пытанні «што адбываецца?», «як так?» Як быццам я ў кіраўніцтве цырка і сам запрасіў Ганчарова :).

Пры гэтым, сапраўды, Улад працуе ўжо месяц у цырку ў Лас-Вегасе, у шоў «Майкл Джэксан». Але мне расказалі, што ў яго там не ўсё атрымліваецца. Вось пра што я і казаў: не кожны алімпійскі чэмпіён можа працаваць у цырку. Плюс мне таксама расказалі гісторыю, як Ганчароў звальняўся з нацыянальнай зборнай. Не ўпэўнены на 100 адсоткаў, што гэта праўдзівая гісторыя, але нібыта Уладу сказалі за разрыў кантракту заплаціць чатыры тысячы долараў, а калі ён прыйшоў аддаваць, яму ўжо сказалі пра суму ў 40 тысяч.

– Ты кажаш, што, па чутках, у яго не ўсё атрымліваецца ў шоў.

– Так, хлопцы расказвалі, што ёсць праблемы з выкананнем у нейкім нумары. Як я кажу, не кожны спартовец можа працаваць ва ўмовах цырка. Да прыкладу, Ганчароў добра скакаў на батуце, але тут ў яго можа не атрымацца ў нумары з падкідной дошкай. Батут, дапусцім, два на чатыры метры, а дошка – паўметра на паўметра. Плюс адзенне, ёсць музыка, шмат святла. А калі ў нумары ёсць батут, то часта трэба скакаць на сценку, узаемадзейнічаць з камандай. Увогуле хапае нюансаў, з якімі нават алімпійскі чэмпіён не здольны справіцца, – расказаў Букін.