Усе навіны

Трэнер «БНТУ-БелАЗ» Шаравараў: «Вельмі складана трэніраваць гульца, калі разумееш, што ён, можа быць, не снедаў»

28 верасня, 10:42

Галоўны трэнер «БНТУ-БелАЗ» Канстанцін Шаравараў расказаў, што фінансавыя праблемы каманды ўдалося часткова вырашыць.

«Гэтым летам каманда цалкам сядзела без заробкаў. Толькі зараз, і тое яшчэ не цалкам мы разлічыліся. Трэніраваліся толькі адзін раз. Увогуле было вельмі складана.

Я ўдзячны дзяўчынкам за тое, што ўсе трывалі, вытрымалі, дачакаліся гэтага. Я спадзяюся, што зараз усё будзе своечасова і стабільна. Таму што, калі ты трэніруеш гульца і разумееш, што ён, можа быць, не снедаў – вельмі складана», – сказаў Шаравараў.