Усе навіны

Экс-гандбаліст Цітоў: «Фінляндыя – зусім не рай. Кошты растуць кожны год. Саступае Беларусі ў асартыменце мяса, малака»

2 кастрычніка, 20:23

Гандбаліст Аляксандр Цітоў, які паўтара месяца таму завершыў сваю кар'еру, распавёў пра жыццё ў Фінляндыі, дзе ён правёў 7 гадоў, гуляючы за мясцовыя клубы:

– Аляксандр, не раз давялося чуць, што Фінляндыя - самая сапраўдная краіна для жыцця, дзе поўная гармонія ў эканоміцы, палітыцы, спорце, медыцыне. Што скажаце на гэты конт з пазіцыі чалавека, які адгуляў там сем гадоў і застаўся жыць разам з сям'ёй?

– Вядома, у кожнага чалавека свае патрабаванні да жыццёвага камфорту. Буду адкрыты: Фінляндыя – зусім не рай для бесклапотнага пражывання і карыстання дабротамі цывілізацыі. Тут свой менталітэт, традыцыі і законы. Часам здзіўляюся – няўжо такое магчыма?! Напрыклад, некалькі гадоў таму наш сынок Іван моцна затэмпературыў. Мы з жонкай Аленай паехалі да лекара. Хутка прыбылі на месца. У чарзе – пару чалавек. Здавалася, што нейкіх паўгадзіны - і нашага Ванечку доктар агледзіць, выпіша патрэбныя лекі. Але ў выніку нам прыйшлося чакаць каля пяці гадзін. Мы моцна хваляваліся. Я да гэтага часу не ведаю, чаму так адбылося?!

– Скажыце, якія прыярытэты ў сярэдняга фіна ў ежы? Можа, з улікам вялікай воднай мяжы, у Суомі паліцы крам заваленыя шырокім асартыментам рыбы і морапрадуктаў?

– Вядома, у кожнага з нас свае патрэбы ў харчаванні. У крамах можна набыць усё, што хочаш. Пытанне толькі ў кошце. Што да рыбы і розных морапрадуктаў, то скажу так: ёсць там і сёмга, і фарэль. Але, паверце, што такога багатага асартыменту, як у беларускіх супермаркетах, там наўрад ці сустрэнеш. Тут значна багацейшы выбар. Больш за тое, калі казаць пра мясныя і малочныя прадукты, то Фінляндыя саступае Беларусі ў гэтым плане не толькі ў шырокім асартыменце, але і ў якасці.

– У вас атрымліваецца адольваць цяжкасці, якія ўзнікаюць?

– Тут можна жыць з мінімальным узроўнем камфорту, калі муж і жонка працуюць. Тады хопіць аплаціць кватэру і камунальныя паслугі, дзіцячы садок і іншыя выдаткі. Дарэчы, у Фінляндыі, чым ты больш легальна зарабляеш, чым больш у цябе і падаткі, і іншыя абавязковыя плацяжы. Вось такі дыферэнцыяваны падыход.

– А ваша жонка працуе? Яна, выпадкова, не з прафесійнага гандбольнага свету?

– З гэтым усё ў парадку – Алена працуе ў прыватнай клініцы зубным тэхнікам. Так што на жыцьцё нам пакуль хапае. Але, паўтаруся, што кошты на ўсе паслугі ў Фінляндыі растуць штогод. Таго і глядзі – не прыйшлося б жыць у крэдыт. А з Аленай я пазнаёміўся не на гандболе. Ведаю, што яна да 11-га класа гуляла ў валейбол. А калі пытанне стала рабром – вялікі спорт ці не, то яна выбрала другі варыянт, – распавёў Цітоў.