Усе навіны

Жаночая зборная Расіі па гандболе не згуляе на Алімпіядзе-2024

14 кастрычніка, 15:57

Жаночая зборная Расіі па гандболе не зможа выступіць на Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы. Аб гэтым у каментары расійскаму прапагандысцкаму выданню паведаміла Міжнародная федэрацыя гандбола (IHF). «Згодна з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), спартсмены з расійскімі або беларускімі пашпартамі па-ранейшаму не могуць удзельнічаць у камандных відах спорту. Паколькі Алімпійскія гульні праводзяцца пад эгідай МАК, меркаванне аб пропуску расійскай камандай Гульняў з'яўляецца дакладным», - гаворыцца ў заяве IHF. Расіяне спадзяваліся патрапіць на АГ з-за выступу на ЧС-2024, аднак не атрымалі туды «вайлд кард». Жаночая зборная Расіі па гандболе выйграла золата на гульнях у Рыа ў 2016-м і срэбра ў Токіа ў 2021-м.