Усе навіны

Трэнер «БНТУ-БелАЗ» Шаравараў: «Мяне выхавала вуліца, пабіцца трэба было – калі ласка»

19 кастрычніка, 17:58

Галоўны трэнер гандбольнага «БНТУ-БелАЗ» Канстанцін Шаравараў распавёў, што прывяло яго ў спорт.

– У кожнага з зорных гандбалістаў свой шлях да спартыўнага Алімпу: кагосьці падштурхнулі ў секцыю гандбола бацькі; нехта прысвяціў усе свае школьныя гады, каб вызначыцца з выбарам прафесіі. У вас як?

– У мяне, хутчэй, другі варыянт. Мае бацькі, можна сказаць, ніяк не ўплывалі на мой выбар. Папа Рыгор Лазаравіч служыў у міліцыі – пайшоў на пенсію ў званні маёра. Нажаль, ён ужо пакінуў гэты свет. Мама Ала Канстанцінаўна працавала на мінскім заводзе лядоўняў. Цяпер яна жыве ў Мінску. Прызнаюся, што ім неяк не да спорту было. Хіба што старэйшы брат Аляксандр пераконваў мяне, што трэба займацца спортам. Таму я захапляўся і валейболам, і барацьбой, і гімнастыкай, і гандболам – усё гэта паспрабаваў.

А ўвогуле можна сказаць, што мяне выхавала вуліца. Я са сваімі аднагодкамі суткамі не вылазіў са двара, спазнаўшы ўсе прамудрасці «вольнага» жыцця. Пабіцца трэба – калі ласка, пагуляць у хакей зімой – не пытанне, летам у футбол паганяць – няма праблем, – распавёў Шаравараў.