Усе навіны

Кіраўніку БФГ Канаплёву ў 2014-м даравалі штраф у 13 тысяч долараў

8 студзеня, 21:32

Як паведамляе «Зеркало» кіраўніку БФГ Уладзіміру Канаплёву ў 2014-м годзе даравалі штраф у 13 тысяч долараў.

Тады чыноўнік быў асуджаны па ч. 1 арт. 406 КК – «у неданясенні аб пэўна вядомым здзейсненым асабліва цяжкім злачынстве і аб пэўна вядомым асобе, якая ўчыніла гэтае злачынства». Яму прызначылі штраф у памеры 900 базавых велічынь, або 135 мільёнаў рублёў (каля 13 200 долараў).

Аднак 13 чэрвеня 2014 года праз два тыдні пасля прысуду чыноўнікам, суддзя Вярхоўнага суда Аляксандр Лупіновіч выпусціў адмысловую пастанову. Згодна з якім Канаплёў вызваляўся ад выплаты штрафу, бо падпадаў пад «амністыю ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».