Усе навіны

Шарэйка пра міжнародны бан: «Адхіленыя толькі зборнай, а гульцоў нашых усё роўна хочуць у Еўропе, – будуць там навідавоку, узровень не ўпадзе»

21 красавіка, 12:41

Галоўны трэнер «Бусла Кітая» і зборнай Кітая Алег Шарэйка пракаментаваў адхіленне беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў.

Адзначым, Шарэйка – падпісант за рэжым.

Нагадаем, што IHF адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Зборная Беларусі па гандболе адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў, пакуль гуляем толькі з Расеяй. Што думаеце пра бягучае становішча?

– Для мяне важна, каб у гэты час не забывалі пра маладую каманду. Гульцы нацыянальнай зборнай і так не застануцца без практыкі. Возьмем пазіцыю правага крайняга. Зараз там Мікіта Вайлупаў. Ён гуляе ў «Веспрэме» – адным з найлепшых клубаў свету. Пастаянна атрымлівае практыку. Гэты гулец расце і знаходзіцца на самым высокім узроўні. Калі астатнія хлопцы будуць выступаць у такіх клубах, то ў нас таксама будзе ісці развіццё.

На пазіцыі лінейнага ў нас Каралёк, Бохан – гэта найлепшыя спартсмены, гуляюць у еўракубках. Не думаю, што іх узровень майстэрства падае. Мы ж адхіленыя толькі зборнай, а гульцоў нашых усё роўна жадаюць. Вось, узялі Самойлу, у гэтым сезоне хочуць Бяляўскага. Калі нашы гульцы запатрабаваны ў добрых камандах у Еўропе, то чаму не. Калі яны будуць там навідавоку, то ўзровень зборнай не ўпадзе. А гэты час лепш прысвяціць рабоце з моладдзю.

Яны трэніруюцца і гуляюць супраць наймацнейшых супернікаў. Усе, хто выступае на высокім узроўні, знаходзяцца ў добрых кандыцыях, – сказаў Шарэйка.