Усе навіны

Абаронца «Металурга» Купчыхін пра сваю чэмпiёнскую шайбу: «Пашанцавала – кінуў адразу, не думаючы, патрапіў паміж ног»

25 красавіка 2023, 21:19

Абаронца «Металурга» Павел Купчыхін падзяліўся ўражаннямі пра сёмы матч фіналу ЧБ з «Нёманам» (1:0), дзе закінуў адзіную шайбу, чым прынёс сваёй камандзе перамогу ў серыі (4-3) і ў турніры.

– Была контратака, [нападаючы «Металурга»] Артур Гаўрус пачаў прастрэльваць. [Я] удала падкаціўся, ну, пашанцавала – кінуў адразу, не думаючы, патрапіў паміж ног. Была серыя проста цудоўная для заўзятараў, для гледачоў, для ўсяго беларускага хакея. Гэта проста феерыя нейкая была, вар'яцтва галоў, мне здаецца, як у адзін бок, так і ў другі. Для заўзятараў гэта было велізарнае шоу, і апошняя гульня – усе разумелі кошт памылкі, – распавёў Купчыхін.