Усе навіны

Намеснік гендырэктара «Нёмана» Варывончык: «Мы правялі добры сезон. Нашы заўзятары вярнуліся на трыбуны»

11 траўня 2023, 12:00

Намеснік гендырэктара «Нёмана» Анатоль Варывончык расказаў пра пачуцці пасля пасля пройгрышу «Металургу» ў фінале чэмпіянату Беларусі (0:1 (0:0, 0:1, 0:0)) і пра заўзятараў.

– Вы ведаеце, да гэтага часу ў нас вось ёсць нешта ўнутры. Добра, было б там 1:4, 2:4 і 0:5 у фінале, так, у апошняй гульні. Яно б неяк, напэўна, хутчэй сышло. Але калі вось апошні матч сёмы і 0:1 пры сваіх трыбунах, і пры сваіх гледачах, і пры ўдзеле [так званага] кіраўніка дзяржавы, то крыху даўжэй, напэўна, адыходзіць.

Таму, ну, у любым выпадку, я лічу, што мы правялі добры сезон, добрыя гульні былі ў нас. Нашы заўзятары вярнуліся на трыбуны. Будзем імкнуцца ў наступным годзе выправіць тое, што не ўдалося.

– Футбалісты «Нёмана» вам сапраўды зайздросцяць, таму што да вас заўзятары сапраўды вярнуліся. І мала было Палаца Лядовага ў Гродна, што нават на плошчы глядзелі хакей.

– Ведаеце, можа, калі б сталі першымі, папрасілі б, каб пашырыліся. Ну, калі так атрымалася, аднясем на наступны сезон, – сказаў Варывончык.