Усе навіны

Брамнік зборнай Латвіі Шылоўс – MVP ЧС па хакеі

28 траўня 2023, 23:25

Брамнік зборнай Латвіі па хакеі Артурс Шылаўс стаў MVP чэмпіянату свету ў элітным дывізіёне.

22-гадовы Шылаўс дапамог сваёй зборнай заваяваць бронзавыя медалі турніру. Артурс правёў на ЧС 10 матчаў, адбіўшы 92,1% кідкоў.

У матчы за бронзу Латвія перамагла ЗША.

У фінале зборная Канады перамагла Германію.

Сімвалічная зборная ЧС

Брамнік: Артурс Шылаўс (Латвія).

Абаронцы: Макензі Уігар (Канада), Морытц Зайдэр (Германія).

Форварды: Джон Пяцёрка (Германія), Рока Грымальдзі (ЗША), Дамінік Кубалік (Чэхія).