Усе навіны
Photo

Прэзідэнт Латвіі апублікаваў фота з нацыянальнай зборнай па хакеі пасля перамогі над ЗША

29 траўня 2023, 12:33

Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс павіншаваў нацыянальную зборную па хакеі з перамогай над ЗША (4:3 АТ) у рамках матча за 3-е месца на ЧС-2023.

Пасля заваявання бронзавых медалёў чэмпіянату свету Левітс апублікаваў фота з камандай наўпрост з распранальні ў Тампэрэ.

«Малайцы! Ганаруся нашымі жалезнымі хлопцамі! Латвія – вялікая хакейная дзяржава!» – заявіў Левітс.