Усе навіны

Член хакейнай каманды Лукашэнкі і мільянер Белы выйшаў з СІЗА пасля трох сутак няволі

26 ліпеня, 14:02

Як паведамляе «Наша Ніва», бізнэсмен Павел Белы, блізкі да Лукашэнкі, вызвалены з-пад варты пасля трох сутак за кратамі. Але крымінальная справа не спыненая.

Белы правёў у СІЗА тры дні, 72-гадзінны тэрмін затрымання следчыя працягваць не сталі.

Крымінальная справа супраць Белага не спыненая і прэтэнзіі застаюцца, ён адпушчаны пад абавязацельствы выплаціць налічаны рэжымам Лукашэнкі падатковы штраф, які стаў прычынай затрымання.

Белы з'яўляецца ўласнікам будаўнічай фірмы «Тапас». У прыватнасці, фірма займаецца будоўляй квартала «Алімпік парк» у Драздах.

Раней Белага ўжо арыштоўваў КДБ. У 2012 годзе бізнесмена затрымлівалі па абвінавачанні ў крадзяжы і вывадзе шасці мільёнаў долараў за мяжу.

Адзначым, што Белы зʼяўляецца сябрам хакейнай каманды Лукашэнкі і сынам Аляксандра Белага – былога кіраўніка мінскага «Дынама».