Усе навіны

Сяргей Касціцын: «З Грабоўскім мы ніколі не стэлефаноўваліся. У зборнай былі проста партнёрамі»

25 жніўня, 11:24

Нападаючы жлобінскага «Металурга» Сяргей Касціцын распавёў пра ўзаемаадносіны з генеральным менеджарам зборнай Беларусі Міхаілам Грабоўскім.

– Ваш брат цяпер у «Дынама». Не матывуе вас, маўляў, давай дадавай – возьмем у каманду КХЛ?

– Не. Мы пра гэта не размаўлялі.

– Ён функцыянер у «Дынама», Алег Антоненка там жа. Міхаіл Грабоўскі ў федэрацыі працуе. Відаць, што гульцы з імем пасля кар'еры на ўвазе. А чым вы збіраецеся займацца пасля завяршэння карʼеры гульца?

– Калі шчыра, нават не думаў. Цяпер гуляю. Брат таксама не думаў, што пойдзе працаваць у «Дынама». Але прапановаў сурʼёзных гуляць не было, і вырашыў у такой сферы сябе паспрабаваць. Увогуле не ведаю, чым буду займацца.

– З Грабоўскім вы біліся ў НХЛ. Потым разам у адным звяне феерычна абыгрывалі Швейцарыю на дамашнім чэмпіянаце свету. Якія зараз адносіны? Тэлефануеце?

– Не. Мы не стэлефаноўваліся ніколі. Гулялі ў зборнай. Але ж гэта проста гульня за зборную, дзе мы партнёры.

– А калі была наогул ваша апошняя бойка ў карʼеры?

– Наогул пасля таго выпадку не біўся, напэўна. Хаця прыгадваю, што была справа, здаецца яшчэ ў НХЛ. З «Атавай», па-мойму, гулялі, – распавёў Касціцын.