Усе навіны

Воранаў вярнуўся ў «Гомель»

28 жніўня, 17:58

Абаронца Павел Воранаў вярнуўся ў «Гомель».

Мінулы сезон 22-гадовы гулец пачынаў у ВХЛ у новакузнецкім «Металургу», за які правёў 26 матчаў і зарабіў 7 (2+5) дзейсных балаў.

Потым перайшоў у васкрасенскі «Хімік», з якім стаў чэмпіёнам ВХЛ сезона-2022/2023, згуляў у 9 паядынках рэгулярнага чэмпіянату.

Воранаў разам з «Гомелем» у сезоне-2020/2021 станавіўся сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі.