Усе навіны

ЦСКА выйшаў на раскатку ў форме з літарай Z і элементамі эмблемы «Эспаньёла»

1 верасня, 20:50
3

ЦСКА выйшаў на раскатку ў форме з элементамі эмблемы расійскага акупацыйнага падраздзялення «Эспаньёла».

На форме таксама прысутнічае літара Z.

«Сёння перадгульнявую раскатку правялі ў спецыяльнай форме. Яна прысвечана доблесным байцам з ваеннай арганізацыі «Эспаньёла», якія самааддана абараняюць нашу Радзіму на самых гарачых участках фронту, не шкадуючы свайго здароўя і рызыкуючы сваімі жыццямі.

«Эспаньёла» – унікальнае фармаванне, у шэрагах якога ваююць спартыўныя фанаты з усёй Расіі. Мужнасць і адвага гэтых герояў служаць прыкладам для кожнага грамадзяніна нашай краіны. Сябры! Мы ўсе стоячы апладыруем байцам «Эспаньёлы», сапраўдным патрыётамі героям Расіі!» – гаворыцца ў заяве ЦСКА.