Усе навіны

Міхаіл Грабоўскі: «Змог бы выйграць Кубак Стэнлі з Авечкіным, Арловым, Капрызавым, Бэкстрэмам»

9 лістапада, 17:04

Экс-гулец зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі, які выступаў у НХЛ за «Манрэаль», «Таронта», «Вашынгтон», «Айлендэрс», «Вегас», назваў хакеістаў, з якімі змог бы выйграць Кубак Стэнлі.

– Гэта вельмі цяжкае пытанне. Я думаю, гэта [Кірыла] Капрызаў. З абаронцаў, напэўна, [Дзмітрый] Арлоў. Ові [Аляксандр Авечкін] або [Ніклас] Бэкстрэм. Вельмі цяжка адказаць, нават не ведаю…

– Я паспрабую адрэдагаваць твой адказ з дапамогай штучнага інтэлекту, каб ён паставіў Іллю Сарокіна ў якасці галкіпера.

– Так, акей. Сарокін – добры брамнік, вядома. Калі казаць пра найлепшых, то сярод абаронцаў я б назваў Куіна Х'юза. Сярод нападаючых – Конара Макдэвіда. Найлепшы навічок – гэты хлопец з «Арызоны»... Логан Кулі, здаецца, – сказаў Грабоўскі.